Паважаныя наведвальнікі нашага віртуальнага музея! У цяперашні час, калі індустрыя ІТ-тэхналогій не стаіць на месцы і кожны дзень здзіўляе нас сваімі магчымасцямі і дасягненнямі, а на вуліцы існуе рызыка падхапіць вірус, мы, кіраўнік і члены Савета музея, вырашылі разнастаіць вашы будні.
Прапануем правесці час дома весела, актыўна і з карысцю за
Інтэрнэт-квэстам “Кола часу”!
Уявіце: вы прачнуліся і трапілі ў мінулае. Не палохайцеся, у тым часе вам прыйдзецца прабыць толькі абмежаваны час, але важна не выдаць сябе. А для гэтага трэба добра падрыхтавацца і авалодаць як мага большым аб'ёмам інфармацыі.
Што рабіць? На
кожным этапе квэста вам неабходна
выканаць адно інтэрактыўнае заданне, пасля праходжання якога вы атрымаеце пароль для доступу да наступнага этапу. Гэты пароль трэба ўвесці ў поле на адпаведнай старонцы, спасылка на
якую размешчана пасля кожнага задання. Пасля паспяховага ўводу на экране з'явіцца чарговая галаваломка.
Прайшоўшы квэст, вы зможаце
трапіць у “круг абраных”, якія валодаюць таемнай інфармацыяй.
Ну што, пачынаем? Каб стартаваць, вам неабходна прачытаць
пытанне, размешчанае ніжэй, націснуць на стрэлку і ўвесці адказ у форму.