У кожнага народа спрадвеку вёўся свой каляндар, у якім з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Мелі такі каляндар і беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў абрадах і звычаях, гульнях і песнях, прыкметах і павер`ях, якімі напоўнены ледзь не кожны дзень гадавога кола. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, беларускі працаўнік трымаў у памяці шматлікія парады і забароны, выказаныя вобразным трапным словам. Ён добра ведаў, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў, калі можна брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, каб не нашкодзіць сабе і блізкім.
У нашым музеі ёсць асобны раздзел, прысвечаны гэтай тэме.
Перш чым прыступіць да першага задання, прапануем вам прагледзець невялікую прэзентацыю. Магчыма, размешчаная на слайдах інфармацыя дапаможа вам
.
А цяпер хутчэй націскайце на ключ і выконвайце заданне!
Будзьце ўважлівымі: пасля паспяховага выканання задання вам будзе даступны тэкставы код
Для пераходу націсніце на стрэлку і ўвядзіце пароль