Паўсядзённа нас атачаюць розныя прадметы, якімі мы карыстаемся: тэхніка, посуд, мэбля, будаўнічыя інструменты… Час ідзе, прагрэс не стаіць на месцы, і мы нават не заўважаем, як некаторыя рэчы нам ужо непатрэбныя, аднак раней без іх не маглі абысціся. Хоць і забытыя, яны – частка нашай гісторыі.
Вось і ў аснове любога музея
заўсёды ляжыць прадмет - сапраўднае сведчанне эпохі. І ў кожнай рэчы існуе сваё
месца ў рамках культуры, якая яе стварыла, дзе яна звязана са мноствам
прадметаў, з'яў, людзей.
Наш музей не выключэнне.
У зале выстаўлены вельмі цікавыя этнаграфічныя экспанаты, якімі ў побыце
карысталіся нашы бабулі і дзядулі, прабабкі і прадзеды.
Запрашаем вас на
віртуальную экскурсію па музею “Кола часу”, якая дапаможа вам выканаць
наступнае заданне