Летапіс аграгарадка Вензавец

 

Тапаніміка

Фота вяза для нагляднасці

Летапісная назва Вензаўца - Вязавец. Таму зусім лагічна было б выводзіць назву вёскі ад дрэва вяз, якое з глыбокай старажытнасці ў вялікай колькасці расце ў гэтых мясцінах. Вензавец знаходзіцца ў геабатанічнай зоне хвойна-шыракалістых лясоў, таму значны працэнт вязу, іншых шыракалістых парод у мясцовых лясах зразумелы. 
Паказальна і тое, што падчас вайны немцы нават правялі да Вензаўца чыгуначную ветку, каб зручней было вывозіць адгэтуль каштоўныя пароды драўніны.

Геаграфічныя звесткі


Вензавец — аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. 
Аграгарадок размешчаны ў 7 км да паўднёва-захаду ад горада Дзятлава. Праз аграгарадок праходзіць шаша М-11 на ўчастку Дзятлава-Слонім. Бліжэйшая чыгуначная станцыя знаходзіцца ў Наваельні за 20 км ад Вензаўца (лінія Ліда-Баранавічы).
Вензавец на карце дарог.


Вензавец на карце са спутніка.

Гістарычныя звесткі


У летапісах Вензавец пачынае згадвацца з XV стагоддзя: у 1451 годзе Вялікі князь Літоўскі Казімір Ягелончык падараваў "двор Вязавец" канцлеру  ВКЛ  Міхалу Кезгайлу.
          У пачатку XVI стагоддзя маёнткам валодаў князь Фёдар Заслаўскі, а з 1566 года - Еранім Сяняўскі, які атрымаў яго праз шлюб з дачкой Ф. Заслаўскага Ганнай. На карце 1613 года Вензавец пазначаны як мястэчка. 
Еранім Сяняўскі. Герб
Герб Сапегаў
Герб Палубінскіх
         У XVII стагоддзі Вензавец быў у валоданні Сапегаў і Палубінскіх, у гэты час тут функцыянаваў каталіцкі храм, дзе захоўваўся абраз Божай Маці, які шанаваўся цудатворным. У XVIII стагоддзі гарадок уваходзіў у склад Здзецельского (суч. Дзятлава) графства Радзівілаў. У 1775 годзе тут былы 53 двары, 2 млыны, карчма.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Вязавец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. 
Да 1875 года ў цэнтры Вензаўца пры паштовым тракце Навагрудак-Вільня габрэйскія падрадчыкі Нахман Буткоўская, Абрам Прэхнер і Шымон Скідзельскі пабудавалі ў архітэктурным стылі барока і традыцыйнага народнага дойлідства каменную Свята-Петрапаўлаўскую царкву, на ўзвядзенне якой імперская казна выдаткавала 9700 рублёў срэбрам. У 1878 годзе ў Вензаўцы меліся крама і народнае вучылішча. У 1886 годзе гарадок засялялі 850 жыхароў, і тут штогод 29 чэрвеня праходзіў кірмаш. 
Паводле Рыжскай мірнай дамовы (1921) Вензавец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе ўвайшоў у склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. 
У 1939 годзе Вензавец увайшоў у склад БССР, з 1973 года - цэнтр сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны большасць яўрэйскага насельніцтва пасёлка была знішчана ў Дзятлаўскім гета. У 1970 годзе тут было 145 двароў і 485 жыхароў, у 1992 годзе - 164 двары і 538 жыхароў.

          Матэрыялы са свабоднай энцыклапедыі "Віпіпедыя"
             Значныя аб'екты аграгарадка 

Царква Святых Пятра і Паўла


Аўтар фота: Абражэй А., @temaphoto02
Пра царкву Святых Пятра і Паўла ў аг. Вензавец (раней Вязавец), як і пра многія сельскія храмы напісана вельмі мала. У "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", у артыкуле, прысвечаным гісторыі гэтага населенага пункта (калісьці мястэчка, а цяпер цэнтра сельсавета Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) за масай падзей і асоб, пачынаючы з другой паловы 15 стагоддзя, дадзены храм згадваецца толькі між іншым. Першы раз у пераліку таго, што ўяўляла з сябе сяло Вензавец ў 1885 годзе (90 двароў, 850 жыхароў, царква, школа, праводзіліся кірмашы) , а ў другі раз - у апошнім сказе гэтага артыкула; "...Помнікі архітэктуры 19 стагоддзя - Петра-Паўлаўская царква".
1900 год
У энцыклапедычным даведніку "Архітэктура Беларусі" (Мінск, 1993) пра гэты "помнік архітэктуры" чамусьці зусім забыліся згадаць.  
     Значна вялікая ўвага нададзена Петра – Паўлаўскай царкве ў даведніку А. М. Кулагіна аб праваслаўных храмах на Беларусі, які выйшаў у Мінску ў 2001 годзе. Тут, у прыватнасці, гаворыцца, што гэта царква была пабудавана ў 1875 годзе з цэглы і бутавага каменя. Ініцыятарам гэтага будаўніцтва быў мясцовы святар Антоній Васілеўскі, а аўтарам яе праекта - Гродзенскі губернскі інжынер Крыжаноўскі. Разлічаны храм быў на 350 вернікаў. Новая царква была пабудавана на месцы старой драўлянай царквы, якая існавала з 1755 года. У 1871 годзе яна была разабрана, і на яе месцы ў цэнтры вёскі, пры паштовым тракце Навагрудак – Вільня быў узведзены храм Святых Пятра і Паўла. Тут жа была невялікая архітэктурная характарыстыка гэтай будове.
1941 год
У фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ў горадзе Гродна быў выяўлены "Царкоўна-прыходскі летапіс Вензавецкай царквы", складзены ў 1934 годзе настаяцелем царквы святаром Міхаілам Лаўровым. Працягам яе з'яўляецца "Пачасовы летапіс царквы", у складанні якога ў наступныя гады прымалі святары Іаан Кот і Сяргей Бяляеў. Гэты дакумент значна пашырае нашы ўяўленні не толькі пра гісторыю храма, але і ў цэлым аб прыходскім жыцці. На жаль, першая старонка рукапісу не захавалася. 
У савецкі час царква не зачынялася, у ёй заўсёды ішла служба.
І ў наш час царква Святых Пятра і Паўла адкрыта. Усе жадаючыя прыходзяць у яе каб памаліцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх, аб супакаенні памерлых.

Легенда царквы

Летапіс царквы https://www.calameo.com/books/00487253355599293ab8a#


                    Вензавецкая сярэдняя школа


Гісторыя ўзнікнення школы
У 1859 годзе з прычыны жахлівай масавай непісьменнасці сялянства па ініцыятыве Міністэрства народнай адукацыі Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце, як і ў многіх іншых, пачалося заснаванне народных школ. Праз год у Вензаўцы сапраўды з'явілася царкоўна-прыходская школа.
1922 год
 У 1920 годзе на сродкі казны ў вёсцы Вензавец была пабудавана пачатковая (польская, як яе называюць) 4-класная школа. Сялянскія дзеці вучыліся ў ёй бясплатна. Працягнуць адукацыю можна было ў Дзятлаве, праўда, ужо на платнай аснове. Акрамя таго, у старэйшую школу прымалі пераважна дзяцей католікаў.
2007 год
 У выніку жудасных пажараў, якія адбываліся ў 1939 годзе, згарэла вельмі шмат дамоў Вензаўца (амаль цэлы канец вёскі), у тым ліку і школа. Аб тых сумных падзеях сёння напамінае мянушка "галавешкі", якой называлі пагарэльцаў, а затым і ўсіх жыхароў вёскі. 
 Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад польскіх акупантаў школа часова знаходзілася ў доме насупраць царквы.
 Пазней, у гады Другой сусветнай вайны, старую школу ў Вензаўцы спалілі партызаны, якія не маглі дапусціць, каб у ёй жылі "народнікі" (салдаты зноў створанай "Народнай арміі").
Пасля вайны недалёка ад Вензаўца, ва ўрочышчы мураванкі, рэпрэсавалі адну заможную сям'ю. У 1949 годзе дом рэпрэсаваных разабралі і перавезлі бярвенні ў Вензавец, дзе на фундаменце старой, згарэўшай школы пабудавалі новую, савецкую, якая праіснавала да 1970 года.  У памяшканні школы размясцілі яшчэ 5 і 6 класы, а 7-мы класны пакой перанеслі ў суседні дом насупраць. Школа стала, такім чынам, сямігодкай, а з 1960-61 навучальнага года - васьмігодкай. Шмат гадоў  у колiшнiм бу­дынку школы месцiўся калгасны iнтэрнат. Але ў 2009 годзе і  ён – згарэў.
1980 год

У 1969 годзе дзве васьмігодкі - Гірыцкую і Вензавецкую - аб'ядналі ў сярэднюю школу. Пасля доўгіх і сур'ёзных спрэчак, дзе ёй быць, - у Вензаўцы або ў Міроўшчыне, правялі канчатковае рашэнне аб будаўніцтве сярэдняй школы ў вёсцы Вензавец - цэнтры калгаса. 
Першыя выпускнікі
Адкрыццё школы адбылося ў 1970 годзе. Спачатку ў ёй, зразумела, было толькі 9 класаў. Таму ў 1970/71 навучальным годзе не было выпуску. Атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі 13 вучняў у 1971/72 навучальнага года:
1. Белавус Таццяна 1955 г.н.
2. Кармільчык Святлана 1953 г.н.
3. Татарчык Мікалай 1955 г.н.
4. Рагач Лідзія 1954 г.н.
5. Хаміцкі Мікалай 1955 г.н.
6. Багуслаўчык Тамара 1955 г.н.
7. Жук Ірына 1955 г.н.
2000 год
8. Жамойдзік Валянціна 1955 г.н.
9. Шапурка Раіса 1955 г.н.
10. Панкевіч Вячаслаў 1955 г.н.
11. Нікіпорчык Валянціна 1954 г.н.
12. Губар Ірына  1955 г.н.
13. Кажала Надзея 1955 г.н.
2022 год
 У 2003 годзе  Вензавецкую сярэднюю школу ўзначаліла былая выпускніца школы, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Франюк Ганна Іванаўна.
Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 19.06.2007 года № 260 Вензавецкая сярэдняя школа рэарганізавана ва ўстанову адукацыі  Вучэбна - педагагічны комплекс  ”Вензавецкі   дзіцячы  сад -  сярэдняя   школа”. 
Ва ўмовах аграгарадка школа  набыла новае аблічча.                                      

  Матэрыялы ўзяты з Летапісу школы



Дэндралагічны парк Вензавецкага лясніцтва

Аўтар фота: Ківуля У.
Дэндралагічны парк закладзены ў 2011 годзе на тэрыторыі Вензавецкага лясніцтва па заказу ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас". Плошча парка складае 4.5 га. Усяго на тэрыторыі дэндрапарка высажана 1610 дрэў і кустоў. Ёсць экалагічная сцяжынка і 6 малых архітэктурных канструкцый.



   


ДОМ У ЯКІМ ПАД ЧАС ВАЙНЫ ЗНАХОДЗІЎСЯ ВЕНЗАВЕЦКІ ДЗЕЦКІ ПРЫТУЛАК


У час вайны ў красавіку 1943 года ў г.Дзятлава фашысты арганізавалі дзіцячы прытулак, дзе ўтрымліваліся дзеці з дзіцячых дамоў Расіі і Беларусі.У іх бралі кроў для параненых салдат. Існаванне там маленькіх вязнеў было жахлівым.

Блізіўся час вызвалення.Вясной 1944 года фашысты тэрмінова вывезлі дзяцей з прытулку  ў в.Вензавец. Дзе яны сталі заложнікамі карацельнай брыгады здрадніка Камінскага. Дзяцей памясцілі ў памяшканні лясніцтва, дзе на той час размяшчаўся штаб гарнізона. Размясцілі там дзяцей нездарма. Здраднікі ведалі, што партызаны не будуць граміць гарнізон, ведаючы, што там знаходзяцца дзеці. Больш чым тры месяцы праіснаваў прытулак у в.Вензавец. Затым дзяцей вывезлі, на чыгуначную станцыю Наваельня, пагрузілі ў вагон цягніка, і да яго прыцапілі платформы з  ваеннай тэхнікай, раненымі нямецкімі салдатамі, накрадзеным дабром. Дзецей размясцілі у сярэдзіне састава,як прыкрыццё.

“Эшалон смерці”,часта бамбіла авіяцыя.Пры кожным такім налёце фашысты адразу адкрывалі дзверы і выганялі дзяцей.Самалёты ляцелі міма.

     Домік паляўнічага Вензавецкага лясніцтва



Вензавецкае лясніцтва ўтворана ў 1958 годзе, і да моманту ўзнікнення Дзятлаўскага лясгаса ўваходзіла ў склад Навагрудскага лясгаса. У 1958 годзе ў лясніцтве было 4 майстэрскіх участка, а плошча лясніцтва складала больш за 15 тыс.га лесу. Усяго было 20 абыходаў. Але ў 1968 годзе, калі ўтвараўся Дзятлаўскі лясгас, усе лясы і маёмасць падраздзялення ўвайшлі ў склад новаспечанага лясгаса. 
Сёння тэрыторыя лясніцтва складае 9777 га, і лясы размяшчаюцца побач з такімі населенымі пунктамі, як аграгарадок Вензавец, вёскі Міроўшчына, Пацаўшчына, Накрышкі, Явар, Хадзяўляны. 
Недалёка ад сядзібы Вензавецкага лясніцтва пабудаваны Паляўнічы домік, які знаходзіцца ў 11 км ад горада Дзятлава па аўтадарозе М-11 у напрамку горада Слонім у маляўнічым сасновым лесе на беразе ляснога вадаёма. Паляўнічы домік мае 3 спальныя пакоі, лазню, альтанкі, мангал і іншыя атрыбуты. У прылеглым лясным масіве размешчана экалагічная сцежка з альтанкамі, лаўкамі, аншлагамі на прыродаахоўную тэматыку. У непасрэднай блізкасці размешчаны вальер лані еўрапейскай. Жадаючым прапануюцца годнае і незабыўнае паляванне, камфортны і ўтульны адпачынак.




Сажалка ля Доміка паляўнічага. 

Брама Доміка паляўнічага.