ІІ. Народная мудрасць

          Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі. 

Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Прымаўка —  агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.

У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.

На дадзеным этапе вам неабходна даць працяг прыказкам. 

Выбірайце правільныя варыянты адказу, а пасля запамінайце тэкставы код. 


Для пераходу націсніце на стрэлку і ўвядзіце пароль